Гісторыя дзяржаўнай установы «Палац культуры «Фестывальны»
19 снежня 1974 года адбылося адкрыццё ўстановы «Палац культуры і спорту Гомельскага хімічнага завода імя 50-годдзя СССР» (рашэнне ад 1974/11/22 № 578 Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных).
Агульная плошча будынку 7 450 м. кв. Карысная плошча 5 300 м. кв.
Праект будаўніцтва распрацоўваўся з 1967 года. Першапачаткова будынак праектаваўся як клуб са спартыўным комплексам Суперфасфатнага завода ў 2-м мікрараёне (раён «Ветлячэбніцы») на 800 месцаў. Праектныя работы вёў «Дзяржбуд БССР. Беларускі дзяржаўны праектны інстытут». Гомельскія абласныя праектныя майстэрні». Кіраўнік праекта І. Дубаў па індывідуальным праекце Л.Н.Буракова.
Палац культуры ўтрымліваў у сабе: прасторнае фае, тэатральную залу на 700 месцаў, сцэну, кіназалу на 200 месцаў з фае, спартыўную залу, лекцыйную залу, бібліятэку, чытальную залу, буфет, бар, майстэрні, танцавальную залу, гуртковыя памяшканні, кабінеты, дапаможныя памяшканні. У Палацы культуры быў прадугледжаны ўтульны ўнутраны дворык.
У чэрвені 1986 года назву Палаца відзмянілі на «Палац культуры і спорту Гомельскага хімічнага завода імя 50-годдзя СССР, Ордэна «Знак пашаны».
Першым дырэктарам быў Леанід Арцёмавіч Рудзько.
Пасля яго ўстановай кіравалі:
Хорт Віктар Леанідавіч
Клімовіч Міхаіл Васільевіч
Сталяроў Уладзімір Віктаравіч
Кавалеўскі Леанід Якаўлевіч
Каліноўская Наталля Іванаўна
Таўсташэеў Сяргей Васільевіч
Каліноўская Наталля Іванаўна
У Палацы працавалі калектывы мастацкай самадзейнасці, клубы па інтарэсах, аматарскія аб'яднанні:
Хор хлопчыкаў, кіраўнік Людміла Іванаўна Чудак
Тэатр – Яфім Міхайлавіч Генін
Клуб будучага вайскоўца – Фёдар Шакар
Гурткі тэхнічнай творчасці піянерскай мастацкай самадзейнасці – Павел Пятровіч Лапацін
Харавы калектыў, харэаграфічны ансамбль «Палессе» – балетмайстар Рыгор Сямёнавіч Чадак
Ансамбль танца «Рытм» – Яфім Міхайлавіч Генін
Студыя бальнага танца – Надзея Сцяпанаўна Аксёненка
Вакальна-інструментальны ансамбль «Арцель» – Міцько Андрэй
Дзіцячы тэатральны калектыў – Лілія Уладзіміраўна Бычкова
Дзіцячы ўзорны тэатр «Чарадзеі» – Надзея Яўгенаўна Барсукова
Ансамбль народнай песні «Гамонка» – Іван Уладзіміравіч Кацэвіч
Народны універсітэт вайскова – патрыятычнага выхавання «Патрыёт», гурткі мастацкага слова, народнай песні, клуб «Гамяльчанка», духавы аркестр, аркестр народных інструментаў.
У 2000 годзе Рашэннем ад 2000/11/17 № 719 Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта «Палац культуры Гомельскага хімічнага завода» перададзены ў гарадскую ўласнасць.
З тых часоў на карце Гомеля і зʼявілася Дзяржаўная ўстанова «Палац культуры «Фестывальны».