Народны вакальны ансамбль «ЛЕЙСЯ ПЕСНЯ» Кіраўнік Вольга Налягач
Жаночы вакальны ансамбль «Лейся, песня» працуе ў ДУ «Палац культуры «Фестывальны» з 2002 года. Пастаянны склад удзельнікаў – 18 чалавек. Праца калектыву накіравана на канцэртную дзейнасць, засваенне, захаванне, папулярызацыю лепшых узораў беларускай, рускай і ўкраінскай песеннай творчасці, творчае развіццё калектыву, задавальненне эстэтычных патрэбнасцяй слухачоў.
У рэпертуары ансамбля выкананне народных і лірычных песень пад «жывы» акампанемент (баян), а таксама выкананне пад фанаграму «мінус».