Народны вакальны ансамбль «ПРАСНІЦА»
Кіраўнік Уладзімір Дзятковскі
Вакальны ансамбль «Прасніца» працуе ў дзяржаўнай установе «Палац культуры «Фестывальны» з 2007 года.
Званне “Народны” прысвоена ў 2013 годзе.
Рэпертуар калектыву ў асноўным складаецца з твораў кампазітараў Беларусі, Расіі і Украіны. У калектыве вітаецца ўліванне новых удзельнікаў, усіх тых, хто любіць песню і ўмее яе выконваць. Узрост удзельнікаў калектыву 30-45 гадоў.