• Русский язык
  • Беларуская мова
г.Гомель,
пр-т Рэчыцкі, 24
+375 232 51-73-82
+375 232 51-72-34
+375 232 51-74-27
  • Галоўная
  • Пра нас
  • Калектывы
    • Тэатр
    • Музыка
  • Кантакты

Пра нас

Гісторыя дзяржаўнай установы «Палац культуры «Фестывальны»

19 снежня 1974 года адбылося адкрыццё ўстановы «Палац культуры і спорту Гомельскага хімічнага завода імя 50-годдзя СССР» (рашэнне ад 1974/11/22 № 578 Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных).
Агульная плошча будынку 7 450 м. кв. Карысная плошча 5 300 м. кв.
Праект будаўніцтва распрацоўваўся з 1967 года. Першапачаткова будынак праектаваўся як клуб са спартыўным комплексам Суперфасфатнага завода ў 2-м мікрараёне (раён «Ветлячэбніцы») на 800 месцаў. Праектныя работы вёў «Дзяржбуд БССР. Беларускі дзяржаўны праектны інстытут». Гомельскія абласныя праектныя майстэрні». Кіраўнік праекта І. Дубаў па індывідуальным праекце Л.Н.Буракова.

Палац культуры ўтрымліваў у сабе: прасторнае фае, тэатральную залу на 700 месцаў, сцэну, кіназалу на 200 месцаў з фае, спартыўную залу, лекцыйную залу, бібліятэку, чытальную залу, буфет, бар, майстэрні, танцавальную залу, гуртковыя памяшканні, кабінеты, дапаможныя памяшканні. У Палацы культуры быў прадугледжаны ўтульны ўнутраны дворык.

У чэрвені 1986 года назву Палаца відзмянілі на «Палац культуры і спорту Гомельскага хімічнага завода імя 50-годдзя СССР, Ордэна «Знак пашаны».

Першым дырэктарам быў Леанід Арцёмавіч Рудзько.

Пасля яго ўстановай кіравалі:
Хорт Віктар Леанідавіч
Клімовіч Міхаіл Васільевіч
Сталяроў Уладзімір Віктаравіч
Кавалеўскі Леанід Якаўлевіч
Каліноўская Наталля Іванаўна
Таўсташэеў Сяргей Васільевіч
Каліноўская Наталля Іванаўна

У Палацы працавалі калектывы мастацкай самадзейнасці, клубы па інтарэсах, аматарскія аб'яднанні:
Хор хлопчыкаў, кіраўнік Людміла Іванаўна Чудак
Тэатр – Яфім Міхайлавіч Генін
Клуб будучага вайскоўца – Фёдар Шакар
Гурткі тэхнічнай творчасці піянерскай мастацкай самадзейнасці – Павел Пятровіч Лапацін
Харавы калектыў, харэаграфічны ансамбль «Палессе» – балетмайстар Рыгор Сямёнавіч Чадак
Ансамбль танца «Рытм» – Яфім Міхайлавіч Генін
Студыя бальнага танца – Надзея Сцяпанаўна Аксёненка
Вакальна-інструментальны ансамбль «Арцель» – Міцько Андрэй
Дзіцячы тэатральны калектыў – Лілія Уладзіміраўна Бычкова
Дзіцячы ўзорны тэатр «Чарадзеі» – Надзея Яўгенаўна Барсукова
Ансамбль народнай песні «Гамонка» – Іван Уладзіміравіч Кацэвіч
Народны універсітэт вайскова – патрыятычнага выхавання «Патрыёт», гурткі мастацкага слова, народнай песні, клуб «Гамяльчанка», духавы аркестр, аркестр народных інструментаў.

У 2000 годзе Рашэннем ад 2000/11/17 № 719 Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта «Палац культуры Гомельскага хімічнага завода» перададзены ў гарадскую ўласнасць.

З тых часоў на карце Гомеля і зʼявілася Дзяржаўная ўстанова «Палац культуры «Фестывальны».

Новости

Мероприятия ГУ «Дворец культуры «Фестивальный» в новогодний.

Мероприятия ГУ «Дворец культуры «Фестивальный» в новогодний...

18 Студзень 2021
18 ноября в библиотеке

18 ноября в библиотеке

19 Лістапад 2020
О работе творческого коллектива  ГУ ДК «Фестивальный» в летн...

О работе творческого коллектива ГУ ДК «Фестивальный» в летн...

12 Жнівень 2020
День Государственного герба и флага Республики Беларусь

День Государственного герба и флага Республики Беларусь

08 Май 2020
6 мая коллектив Дворца культуры "Фестивальный&q...

6 мая коллектив Дворца культуры "Фестивальный" поз...

07 Май 2020
Все новости

 

Больше свежих новостей
на странице ВК

Календарь мероприятий

March 2021
Mo Tu We Th Fr Sa Su
1 2 3 4 5 6 7
8
  • 8 марта
9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31 1 2 3 4
© 2014-2021 Палац культуры “Фестывальны”
стварэнне і падтрымка сайта: